Паліцыя Мексікі выявіла два тунэлі праз мяжу ЗША

14 декабря 2016

Падземныя хады вядуць з горада Ціхуана ў Каліфорнію. Калідоры прызначаліся для перавозкі наркотыкаў членамі наркакартэля "Сіна-лоа", які ўзначальваў Хаакін Гусман па мянушцы Малы. Сам жа наркабарон зараз чакае экстрадыцыі ў ЗША, дзе ён абвінавачваецца ў продажы наркотыкаў, адмыванні грошай і забойствах.

Тым часам сенат Мексікі напярэдадні адобрыў легалізаванне марыхуаны ў медыцынскіх мэтах. Зараз гэтае пытанне перададзена на разгляд палаце дэпутатаў. Зрэшты, шматлікіх мексіканцаў законапраект   насцярожыў, бо яго прыняцце можа прывесці да правалу барацьбы з аргзлачыннасцю.