Паліцыя Марсэля застрэліла мужчыну, які напаў з нажом на прахожых

20 февраля 2019

Паліцыя Марсэля застрэліла мужчыну, які на цэнтральнай вуліцы напаў з нажом на прахожых. Пацярпелі два чалавекі. Улады пакуль не называюць гэты інцыдэнт тэрактам. Матывы злачынца высвятляюцца. Ён не быў вядомы французскім спецслужбам. Паводле некаторых звестак, нядаўна мужчына выйшаў з турмы, дзе адбываў пакаранне за забойства.