Паліцыя Манчэстэра: Салман Абедзі рыхтаваўся да атакі на працягу года

26 мая 2017

Паліцыі Манчэстэра стала вядома, што Салман Абедзі, які падазраецца ва ўчыненні тэракта, рыхтаваўся да атакі на працягу года. Ён адкрыў рахунак у банку і скарыстаўся ім толькі для набыцця цвікоў і шрубаў, якімі пазней начыніў бомбу. Дарэчы, зараз брытанская паліцыя праводзіць вобыскі ў дамах усіх падазроных. Выбух на стадыёне ў Манчэстэры забраў жыцці 22 чалавек. Больш як 60 пацярпелі. Адказнасць за тэракт узяла на сябе групоўка "Ісламская дзяржава".