Паліцыя Малайзіі правяла вобыскі ў дамах пілотаў зніклага Боінга-777

16 марта 2014
Паліцыя Малайзіі правяла вобыскі ў двух дамах пілотаў зніклага Боінга-777. Следчыя вырашылі надаць асаблівую ўвагу новай лініі па пошуку доказаў пасля таго, як у суботу малазійскія ўлады заявілі, што лайнер, які рухаўся з Куала-Лумпура ў Пекін, змяніў курс не без старонняй дапамогі. Пра тое, што было выяўлена падчас вобыску, інфармацыі пакуль няма.
Пошукі авіялайнера спачатку вялі ў Паўднёва-Кітайскім моры і Малаккскім праліве, потым у Індыйскім акіяне і ў Бенгальскім заліве. Сёння сілы Індыі прыпынілі пошукавую аперацыю ў чаканні новых звестак. Мяркуючы па ўсім, зона пошуку зноў зведае змяненні. У аперацыі задзейнічаныя 25 краін.