Паліцыя Лондана паведамляе аб арышце Джуліяна Асанжа

11 апреля 2019
Навіна апошніх хвілін. Паліцыя Лондана паведамляе аб арышце заснавальніка "Вікілікс" Джуліяна Асанжа. З 2012 года ён жыў на тэрыторыі пасольства Эквадора. У ЗША Асанжа абвінавачваюць у шпіянажы пасля серыі выкрывальных матэрыялаў аб сакрэтных аперацыях Пентагона ў Афганістане і Іраку.