Паліцыя Лівана шукае арганізатараў буйнога тэракту ў Бейруце

16 августа 2013

Учора члены суніцкай групоўкі Брыгада Айшы ўзарвалі аўтамабіль каля штаба шыіцкага руху Хезбала. 20 чалавек загінулі, яшчэ каля 300 з рознымі раненнямі дастаўленыя ў бальніцы. Моцны пажар ахапіў два жылыя будынкі і некалькі аўтамабіляў. Ратавальнікі працягваюць разбіраць завалы. Сёння ў Ліване аб'явілі дзень жалобы па загінуўшых.