Паліцыя Кёльна ўзмацняе меры бяспекі

21 апреля 2017
На выхадных у горадзе пройдзе партыйная канферэнцыя правапапулісцкай "Альтэрнатывы для Германіі". Ідэйныя праціўнікі АдГ - левыя і антыфашысты (а іх чакаецца да 50-ці тысяч) з'едуцца з усёй краіны. Неба над горадам з сённяшняга дня закрыта для авіяцыі. На вуліцах будуць дзяжурыць звыш 4 тысяч паліцэйскіх. Каб не дапусціць сутыкненняў, у цэнтры Кёльна ўсталёўваюць загароды