Паліцыя Канады прадаўжае вышук трэцяга тэрарыста, які ўчыніў напад на мячэць

30 января 2017

Паліцыя Канады прадаўжае вышук трэцяга тэрарыста, што здзейсніў напад на мячэць у правінцыі Квебек. Двое яго саўдзельнікаў ужо затрыманыя. У інтарэсах следства іх асобы не раскрываюцца. Нагадаем, трое невядомых у масках уварваліся ў мячэць падчас вячэрняй малітвы і з крыкамі "Алах Акбар!" адкрылі агонь па верніках. Улады краіны назвалі атаку на ісламскі культурны цэнтр тэрактам. Загінулі 6 чалавек, каля 2 дзясяткаў атрымалі раненні.