Фінансавыя актывы і маёмасць на суму больш чым мільярд еўра канфіскавалі ў вядомага прадпрымальніка, сіцылійца Віта Нікастры, якога падазраюць у сувязях з мафіяй. Усяго ў бізнесмена забралі 43 кампаніі, амаль сотню аб'ектаў нерухомасці, а таксама 66 банкаўскіх рахункаў і крэдыткі. Такім чынам Італіі, якая адчувае значныя фінансавыя цяжкасці, удасца залатаць некаторыя дзіркі ў сваім дзяржбюджэце.














