Серыю выбухаў устроіла "Ісламская дзяржава". Падрыхтоўкай займаліся ад 10 да 15 чалавек, сярод якіх былі і смяротнікі. У Інданезіі сёння ўзмоцненыя меры бяспекі, армія і спецслужбы - у поўнай баявой гатоўнасці. Нагадаем, напярэдадні падчас 7 выбухаў (ля гандлёвага цэнтра, каля кафэ Starbucks і будынкаў пасольстваў і офіса ААН) загінулі сем чалавек, пяцёра з якіх - самі тэрарысты. Галоўнай мэтай джыхадыстаў былі турысты.













