Нелегальныя лагеры бежанцаў знішчыць. Паліцыя Францыі мінулай ноччу ў партовым горадзе знесла тры стыхійныя паселішчы. Прычым, як паведамляюць валанцёры і відавочцы, зраўноўваючы палаткі з зямлёй, бульдозеры закопвалі дзіцячыя цацкі і дакументы. Жылля, наўзамен разбуранага, бежанцам пакуль не далі. Нездаволеных уціхамірвалі з дапамогай слёзатачывага газу. І сёння міністры ўнутраных спраў 28-мі краін Еўрасаюза на экстранным пасяджэнні ў Бруселі паспрабуюць з другой спробы дасягнуць дамоўленасці наконт таго, як размеркаваць 120 тысяч бежанцаў.
Паліцыя Францыі знесла тры стыхійныя паселішчы бежанцаў
22 сентября 2015













