Паліцыя Францыі і Швейцарыі падчас сумеснай аперацыі прадухіліла тэракт

8 ноября 2017

Праваахоўнікі затрымалі арганізатараў атакі - 10 чалавек ва ўзросце ад 18 да 65 гадоў. Падазроныя планавалі ўчыніць тэракт у Францыі, яго падрыхтоўку яны абмяркоўвалі ў сацсетках. 9 чалавек знаходзіліся ў прыморскіх Альпах. Яшчэ аднаго затрымалі на тэрыторыі Швейцарыі. Дарэчы, некаторыя з іх раней ужо былі вядомыя службам бяспекі сваімі радыкальнымі поглядамі.