Паліцыя Даніі застрэліла падазронага ў нападзеннях на культурны цэнтр і сінагогу

15 февраля 2015
Напярэдадні злачынец расстраляў наведвальнікаў кафэ падчас мерапрыемства, прысвечанага праблемам ісламізму і свабоды слова. Загінулі два чалавекі, раненні атрымалі пяцёра. Затым адкрыў агонь у сінагозе Капенгагена. Адзін чалавек загінуў, двое паліцэйскіх атрымалі раненні. Сёння раніцай мужчыну спынілі ля вакзала для праверкі дакументаў. Ён адкрыў агонь, але быў забіты. Выснову, што застрэлены менавіта вінаваты ў абодвух нападзеннях, спецслужбы зрабілі, параўнаўшы запісы з камер назірання.