Паліцыя Бруселя разагнала ўдзельнікаў антысеміцкай канферэнцыі

5 мая 2014

Мерапрыемства арганізаваў скандальна вядомы дэпутат Ларан Луі - кіраўнік нацыяналістычнага руху Бельгійцы, паднімайцеся. Улады забаранілі гэтую сустрэчу, а таксама любыя грамадскія акцыі, як у падтрымку, так і супраць канферэнцыі. Тым не менш, каля 500 чалавек па закліку Луі сабраліся да аб'яўленага месца правядзення сустрэчы і пачалі закідваць вартавых парадку яйкамі і камянямі. Паліцыя ўжыла вадамёты для разгону мітынгоўцаў.