Паліцыя брытанскага Лестэра пацвердзіла гібель чатырох чалавек падчас выбуху ў доме

26 февраля 2018

Паліцыя брытанскага Лестэра пацвердзіла гібель чатырох чалавек падчас выбуху ў доме. Яшчэ чацвёра застаюцца ў бальніцах. У выніку выбуху і пажару разбураны трохпавярховы дом, на першым паверсе якога быў невялікі магазін, а над ім - двухпавярховая кватэра. Версія тэракту не разглядаецца. Хутчэй за ўсё НЗ адбылося з-за няспраўнай сістэмы газазабеспячэння.