Паліцыя Бразіліі задушыла трэці за суткі турэмны бунт

3 января 2017

Гэтым разам уцячы спрабавалі  зняволеныя  ў цэнтры папярэдняга затрымання для мужчын  у Манаусе.  1  студзеня беспарадкі ахапілі другую турму гэтага горада.  Улады заявілі, што мяцеж планаваўся загадзя, а прычынай сталі  рознагалоссі паміж дзвюма злачыннымі групоўкамі.  У выніку крывавай бойні загінулі 60 чалавек.  Некаторыя целы былі абезгалоўленыя.  У заложніках былі 12  наглядчыкаў.   Паводле неафіцыйных звестак, каля 130-ці злачынцаў збеглі. Раніцай бунтаўшчыкі   здалі зброю. Апроч гэтага, у нядзелю ўцяклі  85 зняволеных турмы "Антоніу Трынададзі", частку з іх ужо  затрымалі.