Паліцыя Берліна прадухіліла тэракт падчас паўмарафона

9 апреля 2018

Затрыманы шасцёра падазроных у падрыхтоўцы атакі з нажамі. У кватэры аднаго з іх выяўлены сляды ўзрыўчаткі. У спартыўным мерапрыемстве ўдзельнічалі больш за 30 тысяч чалавек. У выніку яно прайшло без інцыдэнтаў. Затрыманыя, імаверна, уваходзілі ў асяроддзе тэрарыста Аніса Амры, які ў снежні ў цэнтры Берліна ўрэзаўся ў натоўп людзей на грузавіку. Тады загінулі 12 чалавек, 56 пацярпелі.