Паліцыя Аўстрыі правяла буйную спецаперацыю супраць ісламістаў

27 января 2017
У рэйдах у Вене і ў паўднёвай частцы горада Грац прымалі ўдзел амаль 800 паліцэйскіх. Арыштаваныя 14 меркаваных баевікоў "Ісламскай дзяржавы". Іх узрост ад 21 да 49 гадоў. Раней у Аўстрыі быў затрыманы 17-гадовы хлопец, якога абвінавачваюць у тэрарызме. Паводле звестак паліцыі, ён планаваў тэракт у Вене.