Паліцыя Аўстраліі правяла вобыскі ў сувязі з масавымі забойствамі ў Новай Зеландыі

18 марта 2019

Рэйд прайшоў у доме сваякоў Брэнтана Таранта, які абвінавачваецца ў нападзе. Паводле інфрамцыі следства, сям'я нападаючага аказвае садзейнічанне ў расследаванні. Таксама паведамляецца, што за апошнія тры гады стралок правёў у Аўстраліі ўсяго 45 сутак, і за гэты час не трапіў у поле зроку спецслужб. Нагадаем, у выніку нападу ў дзвюх мячэцях новазеландскага Крайстчэрча загінулі 50 чалавек. У бальніцах застаецца 31 чалавек, дзесяць з іх знаходзяцца ў крытычным стане. Сам Тарант затрыманы і знаходзіцца пад вартай.