20-гадовага Трэвіса Рэйнкінга падазраюць ва ўзброеным нападзе на наведвальнікаў кафэ і забойстве чатырох чалавек. Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю. Што стала прычынай, пакуль няясна. Адзін з кліентаў кафэ Джэймс Шоу-малодшы прадухіліў далейшае кровапраліцце, вырваўшы вінтоўку з рук стралка. Падчас затрымання ў злачынца ў заплечніку знайшлі пісталет і боепрыпасы. Ён папрасіў адваката і адмовіўся адказваць на пытанні.
Паліцыя амерыканскага Нэшвіла затрымала голага стралка
24 апреля 2018