Паліцыя амерыканскага Кліўленда затрымала серыйнага забойцу

22 июля 2013

Мужчыну падазраюць у забойстве трох жанчын. Іх целы былі знойдзены напярэдадні ў мяшках для смецця ў гаражы і ў садзе закінутага дома. Усе ахвяры загінулі ў апошнія 10 дзён. Затрыманы раней ужо адбываў турэмны тэрмін за сексуальныя злачынствы. Следства высветліла, што мужчына браў прыклад з маньяка Эдварда Соўэла, які быў асуджаны 2 гады назад за згвалтаванне і забойства 11 жанчын у Кліўлендзе і зараз чакае смяротнага пакарання. Паліцыя працягвае пошук іншых магчымых ахвяраў.