Паліцыя Афінаў шукае злачынцаў

7 июня 2013

Паліцыя Афінаў шукае злачынцаў, якія ўзарвалі мінулай ноччу бомбу пад аўтамабілем начальніцы адной з турмаў. Пры гэтым лёгкія раненні атрымала мясцовая жыхарка. Выбуховай хваляй павыбівала шыбы ў некалькіх дамах. Эксперты прыйшлі да высновы, што злачынцы выкарысталі не менш як адзін кілаграм дынаміту. Інфармацыя аб выбуху з'явілася ў прэсе за 20 хвілін да яго, калі ў адно з выданняў патэлефанаваў ананім. Не выключана, што такім чынам зламыснікі спрабавалі пазбегнуць ахвяраў. Улады ацэньваюць здарэнне як акт унутранага тэрарызму.