Паліцыі Германіі і Чэхіі ўдалося нейтралізаваць міжнародную наркамафію

14 ноября 2014

Адначасовыя вобыскі прайшлі ў Празе, Лейпцыгу і Вісбадэне. У выніку канфіскавана парадку 2 з паловай тон хімічных рэчываў, з якіх планавалася прыгатаваць наркотык пад назвай Крышталь. Паводле слоў экспертаў, на чорным рынку кошт канфіскаванага больш як 180 мільёнаў еўра. Акрамя гэтага праваахоўнікі канфіскавалі буйныя сумы грошай, выкрадзеныя дакументы, патроны і мноства мабільных тэлефонаў. Арыштаваныя некалькі чалавек.