Паліцэйскі, які застрэліў падлетка ў Фергюсане, не будзе прыцягнуты да суда

25 ноября 2014

Журы прысяжных не знайшло дастаткова падстаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць Дарэна Уілсана. Вартавы парадку ў жніўні застрэліў бяззбройнага юнага афраамерыканца. Многія ў Штатах палічылі інцыдэнт забойствам на расавай глебе. Пасля гэтага ў Фергюсане і іншых гарадах штата Місуры рэгулярна праходзяць шматтысячныя маніфестацыі, якія часам перарастаюць у беспарадкі. Натоўп ля будынка суда сустрэў рашэнне ўладаў абурэннем. Напярэдадні прэзідэнт Барак Абама папрасіў насельніцтва амерыканскага Фергюсана мірна выказваць пратэст.