Паліцэйскі з Мінеапаліса паўстане перад судом

8 июня 2020
У ЗША сітуацыя прыкметна палепшылася. Нягледзячы на тое што пратэсты працягваюцца, большасць з іх носіць мірны характар. Адмянілі каменданцкую гадзіну ў Чыкага, Нью-Ёрку, Вашынгтоне і шэрагу іншых буйных гарадоў. Акрамя таго, Дональд Трамп загадаў вывесці байцоў Нацыянальнай гвардыі з Вашынгтона, куды яны былі перакінутыя раней для аховы парадку.

Тым часам перад судом упершыню паўстане Дэрэк Шовін - паліцэйскі, які задушыў падчас затрымання Джорджа Флойда. Былому афіцэру пагражае да 40 гадоў турмы. Больш за тое, у гарадскім савеце Мінеапаліса заявілі, што хочуць расфарміраваць мясцовы дэпартамент паліцыі.