Паліцэйскія атрымалі раненні падчас страляніны ў Фергюсане

12 марта 2015

Не менш як 2 паліцэйскія атрымалі раненні падчас страляніны ў амерыканскім Фергюсане. На пратэстную акцыю ля паліцэйскага ўчастка сабраліся сотні людзей. У нейкі момант паміж дэманстрантамі і вартавымі парадку ўспыхнула бойка. Затым прагрымелі стрэлы. Будынак участка прыйшлося ачапіць. Некалькі чалавек затрыманыя. Аб выбухным характары мясцовых жыхароў свет ужо ведае. У жніўні пасля забойства цемнаскурага падлетка Майкла Браўна ў Фергюсане ўспыхнулі пратэсты, якія захапілі ўсю краіну. Дарэчы, на гэтым тыдні Міністэрства юстыцыі ЗША апублікавала даклад аб тым, як паліцыя сістэматычна парушае правы чарнаскурых жыхароў Фергюсана.