Палітычны скандал вакол саратнікаў экс-прэзідэнта Нікаля Сарказі

27 мая 2014
Партыя Саюз народнага руху падазраецца ў фінансавых махінацыях падчас прэзідэнцкай кампаніі два гады таму. Факт пазапраўных маніпуляцый прызнаў саветнік старшыні партыі Жэром Лаўрые. Ён быў намеснікам кіраўніка перадвыбарнага штаба Сарказі. Паводле слоў палітыка, каля 11 мільёнаў еўра расходаў на кампанію былі запісаныя на іншыя аперацыі. Прычым, размова не ідзе аб прысваенні сродкаў. Лаўрые адзначыў, што сам Сарказі, а таксама цяперашні кіраўнік партыі Жан-Франсуа Капе, не былі ў курсе парушэнняў.