Палітычны скандал у Польшчы

11 июня 2015

У выніку публікацыі пазапраўных аўдыёзапісаў размоў высокапастаўленых дзяржаўных дзеячаў у адстаўку падалі міністр аховы здароўя Барташ Арлуковіч, міністр спорту і турызму Анджэй Бернат і міністр дзяржмаёмасці - Уладзімеж Карпіньскі. Хто яшчэ вырашыў пакінуць свае пасады і чаму - даведалася Аляксандра Пінчук. Аб адстаўках трох міністраў паведаміла на прэс-канферэнцыі старшыня Савета міністраў Польшчы Эва Копач. Свае пасады таксама пакінулі трое намеснікаў міністраў. Размовы палітыкаў і бізнесменаў былі таемна запісаныя ў двух рэстаранах Варшавы ў ліпені 2013 года, а пазней апублікаваныя.

Летам мінулага года былі апублікаваныя запісы пазапраўна праслуханых размоў. На іх Радослаў Сікорскі, які быў у той час кіраўніком Міністэрства замежных спраў Польшчы, назваў шкодным альянс з ЗША, а таксама гаварыў аб нізкай самаацэнцы палякаў, скептычна выказваўшыся ў адрас прэм'ера. У ліку тых, каго праслухоўвалі, апынуліся таксама былы кіраўнік Міністэрства ўнутраных спраў Польшчы Бартломей Сянкевіч, старшыня Нацбанка Марэк Белька і іншыя. Праз год скандал разгарэўся зноў. Гэтым разам у Інтэрнэце з'явіліся 2 з паловай тысячы старонак матэрыялаў па гучнай справе аб праслухоўванні. Прадстаўнікі польскіх спецслужб пацвярджаюць, гэта стала найбуйнейшай уцечкай матэрыялаў следства ў гісторыі краіны.

Новыя міністры і іх намеснікі будуць прызначаныя на наступным тыдні. Парламенцкія выбары ў Польшчы павінны прайсці ў кастрычніку гэтага года.