Палітычны крызіс у Каталоніі негатыўна ўплывае на эканаміку Іспаніі

1 декабря 2017

Палітычны крызіс у Каталоніі негатыўна ўплывае на эканамічную сітуацыю ў Іспаніі. Больш за ўсё пацярпела менавіта аўтаномія. У мінулым месяцы пасля правядзення рэферэндуму аб незалежнасці і неадкладнай эскалацыі напружанасці колькасць турыстаў у рэгіёне паменшылася амаль на 5 %. Пры гэтым у астатніх абласцях Іспаніі гэты паказчык трохі вырас у параўнанні з папярэднімі гадамі. Таксама каля 3 000 кампаній перавялі свае прадстаўніцтвы з Барселоны ў Мадрыд і іншыя гарады. ВУП Каталоніі заўсёды іграў ключавую ролю, складаючы амаль 20 % ад агульнага аб'ёму ВУП Іспаніі.