Палітычная сітуацыя ва Украіне - галоўная тэма дыскусіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ

14 февраля 2014
Становішча ў Кіеве абмеркавалі сёння і кіраўнікі МЗС Расіі і Германіі. У знешнепалітычным ведамстве ФРГ прызнаюць, што неабходна даць Украіне магчымасць апамятацца, не знаходзячыся пад пастаянным ціскам. Тры месяцы крызісу не маглі не адбіцца на эканамічнай сітуацыі - сёння яна блізкая да катастрофы. У дадатак да дэвальвацыі грыўні ўкраінцам пагражае энергетычны калапс.