Дробнымі зялёнымі лятаючымі мошкамі былі абсыпаны дамы і аўтамабілі. Відэа, на якіх насякомыя рояцца ў паветры, дзеляцца ў інтэрнэце мясцовыя жыхары. У рэгіянальным Расспажыўнаглядзе заяўляюць: размова ідзе пра бярозавую тлю. Гэтае насякомае бяспечнае для чалавека. Спецыялісты тлумачаць нашэсце мошак спёкай і вялікай вільготнасцю: у апошнія тыдні ў горадзе пастаянна ідуць дажджы.
Полчышчы насякомых атакуюць расійскі Краснаярск
15 сентября 2020













