Полчышчы пацукоў запаланілі Парыж

25 января 2018

Полчышчы пацукоў запаланілі Парыж з-за разводдзя Сены. Грызуны вылезлі з затопленай каналізацыі і зараз прагульваюцца сярод турыстаў па вуліцах. Паводле слоў французскіх улад, у шкоднікаў ужо выпрацаваўся імунітэт да атруты. І зараз, калі пацукі на паверхні, змагацца з імі яшчэ цяжэй. Нагадаем, узровень вады ў Сене ўжо дасягнуў 5 метраў і працягвае расці далей.