Пахаванне Яўгена Еўтушэнкі адбудуцца не раней за сераду

2 апреля 2017
Пра гэта паведамляюць расійскія СМІ са спасылкай на сябра паэта Міхаіла Маргуліса. Згодна з апошняй воляй нябожчыка, яго цела пахаваюць у падмаскоўным Перадзелкіне побач з магілай Барыса Пастарнака. Яўген Еўтушэнка памёр напярэдадні ў ЗША. Прычынай смерці стала анкалагічнае захворванне. Нарадзіўся паэт у 1933 годзе ў Іркуцкай вобласці. У 52-м апублікаваў першы зборнік вершаў і стаў самым маладым членам Саюза пісьменнікаў СССР. Яго паэма "Бабін Яр" легла ў аснову 13-й сімфоніі Шастаковіча.