Выкрадзеная скрыпка Страдывары вернецца да свайго законнага ўладальніка

7 февраля 2014

Інструмент коштам пяць мільёнаў долараў выкралі ў ЗША ў саліста сімфанічнага аркестра Мілуокі ў канцы студзеня. Злачынцаў затрымалі ўжо праз некалькі дзён. У крадзяжы былі замяшаныя тры чалавекі - двое мужчын і жанчына. Як высветлілася, у іх ужо быў вопыт крымінальнай працы з прадметамі мастацтва. На гарышчы ў аднаго з падазроных і знайшлі каштоўны інструмент.