Пошукава-выратавальная аперацыя на месцы крушэння лайнера А320 працягваецца

25 марта 2015

Паводле апошніх звестак, шанцаў знайсці жывых няма. Адзначым, на борце знаходзіліся 144 пасажыры і 6 членаў экіпажа. Паводле звестак экспертаў, знойдзеная раней чорная скрыня аказалася пашкоджанай. Зараз разглядаецца некалькі версій здарэння, у тым ліку разгерметызацыя салона і тэхнічны збой.

У памяць аб загінуўшых у авіякатастрофе "Аэробуса А320" па ўсёй Еўропе аб'яўлена трохдзённая жалоба. Людзі нясуць кветкі і свечкі да імправізаваных мемарыялаў. Памінальныя службы праходзяць і ў розных цэрквах Іспаніі. Следства спадзяецца, што, нягледзячы на тое што чорная скрыня пашкоджаная, з яе яшчэ можна будзе дастаць інфармацыю, якая дапаможа праліць святло на прычыны трагедыі.