Пагранічная сцяна з руж

18 февраля 2017

Жыхары Мексікі супраць намеру амерыканскага прэзідэнта Дональда Трампа пабудаваць пагранічную сцяну паміж дзвюма краінамі. Учора тысячы актывістаў сабраліся ў прымежным раёне Эль-Пунта, яны ўтварылі сваю жывую сцяну, трымаючы ў руках белыя ружы. У дэманстрацыі таксама прымалі ўдзел грамадскія дзеячы, палітыкі і службоўцы органаў улады. Паводле іх слоў, кветкі - гэта сімвал сяброўства, якое яны і супрацьпастаўляюць будаўніцтву агароджы паміж краінамі.