Пагоня ў лепшых традыцыях галівудскіх баевікоў на вуліцах Лос-Анджэлеса

19 мая 2015
У паліцыю паступіў званок, што на бардовым "Шэўрале" рухаюцца згоншчыкі, парушаючы ўсе правілы дарожнага руху. На кадрах, знятых з верталёта, відаць, як машына выехала на сустрэчную паласу, цудам пазбегла сутыкнення з іншым аўтамабілем. Пасля чаго злачынцы сталі віхляць па вуліцах. Ад безвыходнасці згоншчыкі выскачылі з машыны і паспрабавалі схавацца ў доме. Паліцыя ачапіла раён і затрымала злачынцаў. Яны за кратамі.