Следам за тарнада, якія абрынуліся на Паўночную Дакоту, у краіну прыйшлі шторм і ўраганы. У штаце Тэхас выпаў град памерам з тэнісны мяч. Пабіла шыбы дамоў і пашкодзіла аўтамабілі. У аэрапортах штатаў сярэдняга захаду і поўдня краіны адмянілі або затрымалі больш за чатыры з паловай тысячы рэйсаў.














