Надвор'е ўнесла карэкціроўкі ў работу маскоўскіх аэрапортаў

10 мая 2017

Халодны май ужо які дзень здзіўляе не толькі беларусаў. Надвор'е ўнесла карэкціроўкі ў работу маскоўскіх аэрапортаў. У сувязі са снегападам і дрэннай бачнасцю мясцовыя авіягавані вымушаныя былі перайсці на зімовы рэжым працы. Паведамляецца, што аэрадромы і паветраныя судны зноў праходзяць усе неабходныя апрацоўкі па зімовых стандартах абслугоўвання. Апрацоўваюцца ўзлётна-пасадачныя палосы, рулёжкі і стаянкі. А самі самалёты - супрацьгалалёдным рэагентам. Нягледзячы на складаныя ўмовы надвор’я маскоўскія аэрапорты працягваюць працаваць у штатным парадку.