"Падвешаны парламент" і "эпічны правал" Тэрэзы Мэй

9 июня 2017

Цэнтральнай міжнароднай навіной сталі вынікі датэрміновых парламенцкіх выбараў у Вялікабрытаніі. "Падвешаны парламент" і "эпічны правал" Тэрэзы Мэй. Такімі загалоўкамі мільгаюць сёння як брытанскія, так і сусветныя СМІ. Кіруючая партыя кансерватараў дэ-факта перамагла, але галасоў аднапартыйцам прэм'ера не хапае, каб самастойна сфарміраваць кабінет міністраў. А лейбарысты святкуюць сваю персанальную перамогу, - такіх добрых вынікаў яны не чакалі.