Да 18 чалавек вырасла колькасць загінуўшых у аварыі, якая адбылася сёння днём на тэрыторыі Новай Масквы недалёка ад Падольска. У рэйсавы аўтобус урэзаўся КаМАЗ, гружаны шчэбнем. Удар быў такой сілы, што аўтобус разарвала на дзве часткі. Каб аператыўна эвакуіраваць параненых, а іх больш за 40, былі задзейнічаны чатыры верталёты МНС. Пацярпелых дастаўлялі ў розныя бальніцы Масквы і вобласці. Рух у раёне ДТЗ дагэтуль перакрыты. Аўтобус і грузавік застаюцца на месцы аварыі для следчых дзеянняў. Віноўніку ДТЗ - вадзіцелю грузавіка - удалося выжыць. Ужо вядома, што на яго рахунку за апошні год 6 адміністрацыйных спагнанняў за парушэнне правіл дарожнага руху. Усе акалічнасці аварыі расследуюць у рамках крымінальнай справы аб парушэнні ПДР. Артыкул прадугледжвае пакаранне да 7 гадоў пазбаўлення волі.














