Падрабязнасці страшнай катастрофы на поўдні Францыі

23 октября 2015

Паводле апошняй інфармацыі, у аўтобусе, які сутыкнуўся з грузавіком недалёка ад горада Лібурн, знаходзіліся 48 пасажыраў. Загінулі 42 чалавекі. У асноўным пажылыя людзі, члены мясцовага клуба пенсіянераў, якія ехалі на экскурсію. А таксама вадзіцелі аўтобуса і грузавіка. Яшчэ чацвёра атрымалі сур'ёзныя апёкі і чэрапна-мазгавыя траўмы. Яны ў вельмі цяжкім стане. Вядома, што ўсе ахвяры - грамадзяне Францыі.

П'ер Дарту, прэфект дэпартамента Жыронда:

"Гэта кашмарнае здарэнне. Асабліва, калі ўлічыць, колькі чалавек загінула. Усё здарылася раніцай у раёне 7:30 на звілістай дарозе мясцовага значэння. Аўтобус рабіў віраж на хуткасці 50 кіламетраў за гадзіну. У гэты момант яму насустрач з-за павароту раптам выехаў грузавік, які перавозіў драўніну. Вадзіцель аўтобуса не змог пазбегнуць лабавога сутыкнення".