Яе ўзарвалі самі аператары з выкарыстаннем сістэмы аўтаматычнага знішчэння апарата. Гэтую інфармацыю пацвердзіў віцэ-прэзідэнт кампаніі Орбітал Сайнс Карпарэйшн, якая з'яўляецца распрацоўшчыкам ракеты. Паводле яго слоў, рашэнне задзейнічаць сістэму знішчэння прынялі пасля выяўлення непаладак, якія маглі выклікаць падзенне прылады на населеныя пункты. Чаму няспраўную ракету наогул запусцілі або не ўзарвалі хоць бы крыху вышэй, каб яна не знішчыла стартавую пляцоўку, не паведамляецца. Ракета ў ноч на сераду павалілася на зямлю праз 6 секунд пасля старту.














