Новыя падрабязнасці гібелі Кобі Браянта

27 января 2020
З'явіліся падрабязнасці гібелі зоркі баскетбола  Кобі Браянта. Паводле даных радара, прыватны верталёт зоркі, на якім знаходзіўся сам спартсмен і яшчэ 8 чалавек, амаль 15 хвілін кружыў над горадам Глендэйл. Пасля гэтага ён раптам урэзаўся ў схіл гары. Сярод верагодных прычын трагедыі - моцны туман і непаладкі з рухавіком. На борце, акрамя самога Браянта знаходзілася яго 13-гадовая дачка. Легенда амерыканскага баскетбола ў саставе каманды "Лейкерс" выйграў 5 чэмпіёнскіх тытулаў НБА, а таксама 2 залатыя медалі на алімпіядах у саставе нацыянальнай зборнай ЗША. У Лос-Анджэлесе тысячы людзей працягваюць несці кветкі да спарткомплекса "Стэйплс цэнтр", каб ушанаваць памяць зоркі.