Падрабязнасці надзвычайнага здарэння ў Пакістане

22 марта 2014
Вадзіцель бензавоза, які ўрэзаўся ў два пасажырскія аўтобусы і грузавік, уваходзіў у паварот з перавышэннем хуткасці. Да такой высновы прыйшлі спецыялісты, якія працуюць зараз на месцы аварыі. Як мы раней паведамлялі, у ДТЗ загінулі 35 чалавек, дзясяткі параненыя. Сярод пацярпелых - жанчыны і дзеці. Нагадаем, аварыя адбылася сёння раніцай на паўднёвым захадзе Пакістана.