Падазроны ў арганізацыі выбуху ў Ліёне набыў кампаненты для бомбы ў інтэрнэт-магазіне Amazon

28 мая 2019

Галоўны падазроны ў арганізацыі выбуху  ў цэнтры французскага Ліёна  набыў кампаненты для бомбы ў інтэрнэт-магазіне Amazon. Паводле звестак выдання "Ля Парызьён",   усе складальнікі  мужчына  заказаў  са свайго акаўнта з дастаўкай дадому.  Следчыя пакуль не высветлілі матывы атакі: няма і доказаў сувязі з радыкальным ісламам. Нагадаем, выбух на пешаходнай вуліцы ў цэнтры Ліёна адбыўся ўвечар 24 мая. Пацярпелі 13  чалавек, у тым ліку 8-гадовае дзіця.