Падазроны ў нападзе на дзяўчыну ў берлінскім метро затрыманы

18 декабря 2016

Падазроны ў рэзанансным нападзе на дзяўчыну ў берлінскім метро  затрыманы. Усё адбылося ў кастрычніку, але вядома пра здарэнне стала нядаўна, калі апублікавалі запіс з камеры назірання. 27-гадовы малады чалавек саштурхнуў жанчыну з лесвіцы ў пераходзе  нагой у спіну. Асобу арыштаванага ўлады не раскрываюць. Нямецкія СМІ пішуць, што гэта грамадзянін Балгарыі і што следства ідзе ў дачыненні да двух яго братоў і прыяцеля, якія былі побач у момант злачынства. У Германіі  ў сувязі з надыходам святаў узмацняюць меры бяспекі.