Сапраўднасць знойдзенай карціны Пікасо "Галава Арлекіна" - пад пытаннем

19 ноября 2018

Румынская пісьменніца Міра Фетыку, якая знайшла ў лесе павета Тулча выкрадзенае ў 2012 годзе палатно, распавяла СМІ, што атрымала электронны ліст з невядомага адраса. У ім гаворыцца, што карціна - падробка і з'яўляецца часткай нейкага арт-праекта. Як аказалася, паведамленні аб тым, дзе шукаць "Галаву Арлекіна", яна атрымала таксама з гэтага адраса. Зрэшты, гаварыць пра сапраўднасць карціны са стапрацэнтнай упэўненасцю можна будзе толькі пасля экспертызы, якую плануецца правесці ў найбліжэйшы час. Нагадаем, шэдэўр Пікасо выкралі разам з 7 іншымі палотнамі Манэ, дэ Хана, Фрэйда, Гагена і Матыса з ратэрдамскага музея "Кюнстхал" у 2012 годзе. Месцазнаходжанне астатніх карцін са спісу выкрадзенага дагэтуль невядома.