Ці падтрымае парламент Вялікабрытаніі прапанаванае Тэрэзай Мэй пагадненне з ЕС па Брэксіце

15 января 2019

Вырашальны дзень для Вялікабрытаніі. Парламенту сёння трэба будзе адобрыць або адхіліць прапанаванае Тэрэзай Мэй пагадненне з ЕС па Брэксіце. Эксперты мяркуюць, што шанцы прэм'ер-міністра атрымаць падтрымку калегаў невысокія. У такім разе Вялікабрытанію можа чакаць адразу некалькі шляхоў - ад так званага жорсткага выхаду без здзелкі да адтэрміноўкі або нават адмовы ад Брексіту наогул. Яшчэ адзін варыянт развіцця падзей - правядзенне новага рэферэндуму. Зрэшты, з гэтай ідэяй катэгарычна нязгодная сама Мэй.