Падача газу з Венгрыі ва Украіну прыпыненая

26 сентября 2014

Аператар газатранспартнай сістэмы пакуль не можа назваць тэрміны аднаўлення падачы блакітнага паліва. Прычынай такога рашэння называюць узрослы ў Венгрыі попыт на газ. Дарэчы, чарговая трохбаковая сустрэча ў фармаце Расія - Украіна - ЕС павінна прайсці сёння ў Берліне. Яшчэ ў канцы ліпеня міністр энергетыкі і вугальнай прамысловасці Украіны заявіў, што ў краіне недастаткова запасаў газу для забеспячэння ацяпляльнага сезона. І з тых часоў знайсці рашэнне праблемы не атрымліваецца.